Францішак добра перанёс аперацыю
Лекар падкрэсліў, што Францішак адчувае сябе бадзёра, прабывае ў добрым настроі і нават жартаваў, пытаючыся калі яму зробяць чарговую аперацыю. Святы Айцец знаходзіцца ў поўнай свядомасць і выказвае падзяку за шматлікія пасланні блізкасці і малітву.
Папу была зроблена лапаратамія і пластыка брушной сценкі пратэзамі. Па словах Альф’еры, прабыванне ў стацыянары пры такой аперацыі складае ад пяці да сямі дзён, але ў дадзеным выпадку, улічваючы, што Францішак мае 86 гадоў, будуць прыняты ўсе меры засцярогі.
Хірург удакладніў, што рашэнне аб аперацыі было прынята, бо ў апошнія месяцы Святы Айцец пакутаваў ад болю, аднак, “рашэнне не было экстранным”. Яго прыняли 6 чэрвеня пасля камп’ютарнай тамаграфіі. Апошняе слова было за Папам і ён пагадзіўся на аперацыю, у тым ліку з улікам свайго працоўнага графіку. Альф’еры заўважыў, што Францішак добра перанёс агульны наркоз і ніякіх іншых паталогій у яго выяўлена не было.