Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Кіеве Наступствы расійскага ракетнага ўдару па Кіеве  (AFP or licensors)

Пантыфік моліцца за ахвяр катастрофы ў Індыі і змучаную Украіну

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 4 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане, Папа згадаў пра ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Індыі і даручыў апецы Маці Божай народы, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Запэўніваю ў маёй малітве за шматлікіх ахвяр чыгуначнага здарэння, якое адбылося некалькі дзён таму ў Індыі. Я блізкі да параненых і іх родных. Няхай Нябесны Айцец прыме душы памерлых у сваё Валадарства”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік прывітаў пілігрымаў з розных краін, у тым ліку прадстаўнікоў корпуса італьянскіх карабінераў. Ён пажадаў, каб Багародзіца, якую яны ўшаноўваюць пад тытулам Virgo Fidelis – Панна верная, абараняла іх. “Ёй, клапатлівай Маці, давяраю ўсе народы, якія пакутуюць ад бедства вайны, асабліва дарагую і змучаную Украіну”, - сказаў Папа.
 

04 чэрвеня 2023, 12:51