Пошук

Анёл Панскі ў клініцы імя Агасціна Джэмэлі Анёл Панскі ў клініцы імя Агасціна Джэмэлі  (AFP or licensors)

Пантыфік пасля аперацыі: малітва ў бальнічнай капліцы

Стан здароўя Францішка паляпшаецца. У бальнічнай капліцы ён памаліўся Анёл Панскі і паабедаў разам з медперсаналам і ватыканскімі жандарамі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Пасляаперацыйнае выздараўленне Папы ідзе належным чынам, тэмпература ў норме, гемадынамічныя параметры стабільныя, ён праходзіў курс рэспіраторнай фізіятэрапіі і працягвае рухацца”, - паведаміў 11 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

У нядзелю раніцай Святы Айцец глядзеў трансляцыю святой Імшы ў жывым эфіры, прыняў Эўхарыстыю, пасля чаго ў прыватнай капліцы памаліўся Анёл Панскі. Разам з Пантыфікам маліліся вернікі, якія адказалі на заклік духоўна далучыцца да яго і сабраліся апоўдні на бальнічным двары.

Затым Святы Айцец паабедаў разам з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні: лекарамі, санітарамі, асістэнтамі і супрацоўнікамі корпуса ватыканскай жандармерыі.

11 чэрвеня 2023, 13:55