Пантыфік пасля аперацыі: малітва ў бальнічнай капліцы
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Пасляаперацыйнае выздараўленне Папы ідзе належным чынам, тэмпература ў норме, гемадынамічныя параметры стабільныя, ён праходзіў курс рэспіраторнай фізіятэрапіі і працягвае рухацца”, - паведаміў 11 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
У нядзелю раніцай Святы Айцец глядзеў трансляцыю святой Імшы ў жывым эфіры, прыняў Эўхарыстыю, пасля чаго ў прыватнай капліцы памаліўся Анёл Панскі. Разам з Пантыфікам маліліся вернікі, якія адказалі на заклік духоўна далучыцца да яго і сабраліся апоўдні на бальнічным двары.
Затым Святы Айцец паабедаў разам з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні: лекарамі, санітарамі, асістэнтамі і супрацоўнікамі корпуса ватыканскай жандармерыі.