Пантыфік спачувае і моліцца за памерлага Сільвіа Берлусконі
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Папа Францішак, даведаўшыся пра смерць Вашага любімага бацькі, сенатара Сільвіа Берлусконі, жадае выказаць сваю блізкасць Вам і Вашай сям'і і шчыра далучыцца да жалобы па галоўнаму герою італьянскага палітычнага жыцця, які выконваў дзяржаўныя абавязкі з энергічным тэмпераментам. Яго Святасць просіць Пана аб вечным супакоі для яго і аб суцяшэнні для тых, хто аплаквае яго смерць”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам у Мілан на імя дачкі былога прэм'ер-міністра Італіі Марыі Эльвіры Берлусконі.
Сільвіа Берлусконі быў шпіталізаваны ў бальніцу Сан-Рафаэле ў Мілане 9 чэрвеня 2023 года для лячэння хранічнай лейкеміі. На працягу многіх гадоў ён таксама пакутаваў ад сардэчных захворванняў і рака прастаты, а ў 2020 годзе яму быў дыягнаставаны каронавірус.
Пахаванне Сільвіа Берлусконі адбудзецца 14 чэрвеня 2023 года ў міланскім кафедральным саборы.