Пошук

Журналісты перад клінікай імя Агасціна Джэмэлі Журналісты перад клінікай імя Агасціна Джэмэлі  (AFP or licensors)

Папа атрымлівае словы падтрымкі і салідарнасці з усяго свету

Навіна пра шпіталізацыю Святога Айца і хірургічную аперацыю, якую ён перанёс, выклікала хвалю салідарнасці з ім з боку рэлігійных дзеячаў, палітыкаў і простых вернікаў у розных частках свету.

Пажаданні хуткага выздараўлення Францішку скіраваў у адмысловай тэлеграме Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла. “Італьянскі народ блізкі да Вас з пачуццямі любові і салідарнасці, якія я цалкам раздзяляю. У дадатак да малітваў каталіцкіх вернікаў у гэты момант Вы можаце разлічваць таксама на спагадлівыя думкі незлічонай колькасці людзей, вернікаў і няверуючых”, - напісаў італьянскі палітык.

Словы падтрымкі Святому Айцу скіравалі таксама шматлкікія епіскапаты, у тым ліку Італіі, ЗША, Францыі, Перу, а таксама Біскупская рада Лацінскай Амерыкі (CELAM), каталіцкія рухі, аб’яднанні і дабрачынныя арганізацыі. У розных частках свету былі арганізаваны спецыяльныя малітоўныя сустрэчы ў інтэнцыі хуткага выздараўлення Пантыфіка.

Спецыяльны падарунак Папу падрыхтавалі дзеці, якія праходзяць лячэнне ў рымскім шпіталі імя Агасціна Джэмэлі, у якім знаходзіцца Святы Айцец. Яны намалявалі Францішка ў бальнічным ложку ў палаце, а побач саміх сябе і напісалі словы падтрымкі: “Не бойся! Мы з табой”.
 

08 чэрвеня 2023, 12:01