Папа ў Джэмэлі: стан стабільны, аналізы крыві ў норме
Пасляаперацыйнае выздараўленне Францішка адпавядае чаканням, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Святы Айцец добра адпачыў ноччу. Аналізы крыві ў норме. Ён працягвае рэспіраторную фізіятэрапію", - гаворыцца ў паведамленні, якое 13 чэрвеня 2023 года распаўсюдзіў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
Раніца была прысвечана працы, якая чаргавалася з чытаннем, а перад абедам Папа памаліўся ў прыватнай капліцы, дзе таксама прыняў Эўхарыстыю, - праінфармаваў Бруні.
Паведамляецца, што папярэдні дзень, 12 чэрвеня, таксама прайшоў спакойна. Ход клінічнага выздараўлення Папы адпавядае чаканням. Апоўдні ён працаваў, чытаў і адпачываў, а ўвечары прысвяціў час малітве ў капліцы.
13 чэрвеня 2023, 14:12