На плошчы святога Пятра падчас малітвы Анёл Панскі На плошчы святога Пятра падчас малітвы Анёл Панскі  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішак: не можна стамляцца прасіць Бога аб міры

2 ліпеня 2023 года, пасля малітвы Анёл Панскі Святы Айцец заклікаў да малітвы за мір ва Украіне і ва ўсім свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, і ў гэты летні час не будзем стамляцца маліцца аб міры, асабліва за вельмі цяжка пацярпелы ўкраінскі народ. І давайце не будзем забывацца пра іншыя войны, на жаль, часта забытыя, шматлікія канфлікты і сутыкненні, якія пакрываюць крывёй шмат месцаў на зямлі. Сёння ідзе шмат войнаў. Давайце пацікавімся, што адбываецца. Дапаможам тым, хто пакутуе, памолімся за іх, бо малітва – гэта лагодная сіла, якая абараняе і падтрымлівае свет”, - звярнуўся Францішак да сабраных на плошчы святога Пятра.

Пантыфік вітаў вернікаў, як рымлян, так і тых, хто прыехаў з-за мяжы і з іншых месцаў Італіі.
 

02 ліпеня 2023, 13:03