Францішак: няхай Пан вызваліць чалавечую сям'ю ад бедства вайны
Напрыканцы сустрэчы з рымлянамі і пілігрымамі з розных краін свету, якія сабраліся 16 ліпеня 2023 года на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане, Пантыфік ізноў выказаў сваю блізкасць украінскаму народу.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Францішак нагадаў аб тым, што 19 ліпеня 1943 года, восемдзесят гадоў таму, моцным бамбардзіроўкам падвергліся некаторыя кварталы Рыма, асабліва квартал Сан-Ларэнца. Усяго ў Рыме загінулі 3 тысячы чалавек, 11 тысяч былі параненыя. Тагачасны Пантыфік Пій II выказаў сваю блізкасць да рымлян, наведаўшы ахвяр і руіны дамоў.
“На жаль, нават сёння гэтыя трагедыі паўтараюцца. Як гэта магчыма? Мы страцілі памяць? Хай Пан памілуе нас і збавіць чалавечую сям'ю ад бедства вайны. Асабліва мы молімся за дарагі ўкраінскі народ, які моцна пакутуе”, - сказаў Святы Айцец.
16 ліпеня 2023, 13:10