Францішак правёў прыватную размову з партугальскім лідарам

2 жніўня 2023 года ў лісабонскім Нацыянальным палацы Папу прымаў з візітам ветлівасці прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу дэ Соуза. Паміж імі адбылася прыватная размова.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзідэнт Рэспублікі прывітаў Францішка ля ўваходу ў Palácio Nacional de Belém, пасля чаго яны разам падняліся на ліфце на другі паверх. Спачатку было зроблена афіцыйнае фота, затым Пантыфік пакінуў запіс у Кнізе гонару. Пасля благаслаўлення прысутных ля адміністрацыі вернікаў, адбыўся абмен падарункамі. Францішак уручыў Марселу Рэбелу дэ Соузе памятны медаль, прысвечаны апостальскаму візіту ў Партугалію, і залаты медаль, выпуск якога быў прымеркаваны да чарговага года пантыфікату.

У памяшканнях прэзідэнцкай адміністрацыі прайшла прыватная сустрэча Пантыфіка з кіраўніком дзяржавы.
 

02 жніўня 2023, 12:25