Фернанда Вільявісенсіа Фернанда Вільявісенсіа  (KAREN TORO)

Святы Айцец асудзіў насілле ў Эквадоры

Францішак заклікаў спыніць неапраўданае насілле ў Эквароды. Ён скіраваў спачуванні ў сувязі з забойствам кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Фернанда Вільявісэнсіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Атрымаўшы смутную навіну пра забойства Фернанда Вілавісэнсіі, Святы Айцец хоча выказаць свае глыбокія спачуванні Вам, сям’і загінулага і ўсяму дарагому эквадорскаму народу”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы, скіраванай на імя арцыбіскупа Альфрэда Хасэ Эспінозы Матэуса, пастыра архідыяцэзіі Кіта.

Францішак асудзіў неапраданае насілле, якое выклікае пакуты людзей, і заклікаў грамадзян і палітычныя сілы ў Эквадоры “з’яднацца ў супольных намаганнях на карысць міру”. Ён даручыў душу загінулага палітыка апецы Багародзіцы і ўдзяліў благаслаўленне жыхарам краіны.

59-гадовы Фернанда Вільявісэнсія быў забіты 9 жніўня 2023 года падчас перадвыбарчага мітынгу. Будучы журналістам ён займаўся расследаваннем карупцыйных спраў у найвышэйшых эшэлонах улады. Некалькі месяцаў таму ён прыняў рашэнне прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. На працягу апошняга часу атрымліваў пагрозы.
 

12 жніўня 2023, 13:35