Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец рыхтуе ліст аб кліматычным крызісе

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаваў словы Святога Айца, які заявіў пра працу над “другой часткай энцыклікі Laudato si”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News   

“Я пішу другую частку Laudato si’, каб актуалізаваць бягучыя пытанні”, - сказаў Францішак 21 жніўня 2023 года падчас сустрэчы ў Ватыкане з дэлегацыяй юрыстаў з краін-членаў Савета Еўропы.

Матэа Бруні ўдакладніў, што гаворка ідзе пра падрыхтоўку Святым Айцом ліста, які галоўным чынам будзе датычыць кліматычных праблем апошніх гадоў.

Энцыкліка Laudato si’ выйшла ў 2015 года. Гэты папскі дакумент прысвечаны пытанням аховы навакольнага асяроддзя. У ім Пантыфік звярнуў увагу на ўзаемасувязь паміж экалагічным і сацыяльным крызісам, які перажывае чалавецтва. Адначасова з абнародаваннем энцыклікі Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які штогадова адзначаецца 1 верасня.
 

22 жніўня 2023, 10:37