Святы Айцец рыхтуе ліст аб кліматычным крызісе
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Я пішу другую частку Laudato si’, каб актуалізаваць бягучыя пытанні”, - сказаў Францішак 21 жніўня 2023 года падчас сустрэчы ў Ватыкане з дэлегацыяй юрыстаў з краін-членаў Савета Еўропы.
Матэа Бруні ўдакладніў, што гаворка ідзе пра падрыхтоўку Святым Айцом ліста, які галоўным чынам будзе датычыць кліматычных праблем апошніх гадоў.
Энцыкліка Laudato si’ выйшла ў 2015 года. Гэты папскі дакумент прысвечаны пытанням аховы навакольнага асяроддзя. У ім Пантыфік звярнуў увагу на ўзаемасувязь паміж экалагічным і сацыяльным крызісам, які перажывае чалавецтва. Адначасова з абнародаваннем энцыклікі Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які штогадова адзначаецца 1 верасня.