Пошук

Святы Айцец прыняў групу маладых пілігрымаў з Украіны

3 жніўня 2023 года Папа сустрэўся з групай моладзі з Украіны, якой выказаў сваю “поўную смутку і малітвы” блізкасць. Ён таксама суцешыў членаў сям’і французскай катэхеткі, якая загінула некалькі дзён таму ў Лісабоне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Група з пятнаццаці маладых пілігрымаў з Украіны адведала Святога Айца ў Апостальскай нунцыятуры ў партугальскай сталіцы, дзе ён спыніўся на час свайго падарожжа. Выслухаўшы кранальныя гісторыі маладых людзей, Папа скіраваў да іх некалькі слоў, “выказваючы сваю поўную смутку і малітвы блізкасць”. Сустрэча доўжылася каля 30-ці хвілін. Напрыканцы Францішак і моладзь разам памаліліся Ойча наш, “звяртаючыся думкамі да змучанай Украіны”.

Пантыфік сустрэўся таксама з чатырма сваякамі 62-гадовай французскай катэхеткі, якая прыехала ў Лісабон на Сусветныя дні моладзі і загінула некалькі дзён таму ў выніку няшчаснага выпадку. Яны прысутнічалі на святой Імшы з удзелам Папы, якая прайшла у капліцы дыпламатычнага прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы ў Партугаліі.
 

03 жніўня 2023, 12:45