Святы Айцец спачувае ахвярам стыхіі ў Славеніі і Грузіі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“У апошнія дні на Славенію і Грузію абрынуліся драматычныя прыродныя з'явы, якія прывялі да гібелі людзей і матэрыяльных разбурэнняў. Малюся за пацярпелых і выказваю сваю духоўную блізкасць іх сем’ям і ўсім, хто пакутуе ў выніку гэтых катастроф, адначасова дзякую тым, хто ім дапамагае, асабліва валанцёрам”, - сказаў Пантыфік.
У выніку моцных праліўных дажджоў ў Славеніі, затопленымі аказаліся дзве трэціх гэтай балканскай краіны. Паводка стала самай сур’ёзнай у гісторыі краіны. Яна прывяла да гібелі па меншай меры шасці чалавек і вялікіх разбурэнняў.
Стыхійнае бедства стала прычынай трагедыі на курорце Шаві ў высакагорным раёне Рача ў Грузіі. 3 жніўня 2023 года там сышоў апоўзень у выніку чаго загінулі па меншай меры 19 чалавек. Пошук яшчэ каля 15 чалавек, сярод якіх ёсць дзеці, працягваецца.