Наступствы паводкі ў Славеніі Наступствы паводкі ў Славеніі  (AFP or licensors)

Святы Айцец спачувае ахвярам стыхіі ў Славеніі і Грузіі

Салідарнасць з насельніцтвам Славеніі і Грузіі, якія пацярпелі ад моцных прыродных катаклізмаў, Францішак выказаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 9 жніўня 2023 года прайшла ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У апошнія дні на Славенію і Грузію абрынуліся драматычныя прыродныя з'явы, якія прывялі да гібелі людзей і матэрыяльных разбурэнняў. Малюся за пацярпелых і выказваю сваю духоўную блізкасць іх сем’ям і ўсім, хто пакутуе ў выніку гэтых катастроф, адначасова дзякую тым, хто ім дапамагае, асабліва валанцёрам”, - сказаў Пантыфік.

У выніку моцных праліўных дажджоў ў Славеніі, затопленымі аказаліся дзве трэціх гэтай балканскай краіны. Паводка стала самай сур’ёзнай у гісторыі краіны. Яна прывяла да гібелі па меншай меры шасці чалавек і вялікіх разбурэнняў.

Стыхійнае бедства стала прычынай трагедыі на курорце Шаві ў высакагорным раёне Рача ў Грузіі. 3 жніўня 2023 года там сышоў апоўзень у выніку чаго загінулі па меншай меры 19 чалавек. Пошук яшчэ каля 15 чалавек, сярод якіх ёсць дзеці, працягваецца.
 

09 жніўня 2023, 11:27