Францішак сустрэўся з паслом Аргенціны ў Кітаі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пасля сустрэчы Сабіна Вака Нарвая расказаў, што гаварыў з Пантыфікам аб пасланні міру, якое Францішак перадаваў у сваіх публічных выступленнях у Манголіі, і аб укладзе, які могуць унесці рэлігіі ў пераадоленне канфліктаў і рознагалосся, захоўваючы традыцыі і разнастайнасць.
У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Télam дыпламат сказаў, што “візіт Папы ў Манголію мае вялікі ўплыў на ўсю Азію, таму што краіны рэгіёна падзяляюць дух гармоніі і міру, прапанаваны ў пасланні Францішка”. “Для гэтых краін, якія развіваюцца, вельмі важна пабудаваць больш збалансаваны і шматбаковы свет, які паважае разнастайнасць, і гэта шлях, які прапануе наш Папа”, - сказаў пасол Аргенціны.
2 верасня 2023 года ён прыняў удзел у сустрэчы Францішка з прадстаўнікамі ўлады, грамадства і дыпламатычнага корпуса.