Францішак падчас візіту ў Манголію Францішак падчас візіту ў Манголію  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішак сустрэўся з паслом Аргенціны ў Кітаі

Папа сустрэўся з паслом Аргенціны ў Кітаі, які таксама прадстаўляе сваю краіну ў Манголіі. Францішак прыняў яго 3 верасня 2023 года ў сядзібе апостальскай прэфектуры ва Улан-Батары.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля сустрэчы Сабіна Вака Нарвая расказаў, што гаварыў з Пантыфікам аб пасланні міру, якое Францішак перадаваў у сваіх публічных выступленнях у Манголіі, і аб укладзе, які могуць унесці рэлігіі ў пераадоленне канфліктаў і рознагалосся, захоўваючы традыцыі і разнастайнасць.

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Télam дыпламат сказаў, што “візіт Папы ў Манголію мае вялікі ўплыў на ўсю Азію, таму што краіны рэгіёна падзяляюць дух гармоніі і міру, прапанаваны ў пасланні Францішка”. “Для гэтых краін, якія развіваюцца, вельмі важна пабудаваць больш збалансаваны і шматбаковы свет, які паважае разнастайнасць, і гэта шлях, які прапануе наш Папа”, - сказаў пасол Аргенціны.

2 верасня 2023 года ён прыняў удзел у сустрэчы Францішка з прадстаўнікамі ўлады, грамадства і дыпламатычнага корпуса.
 

05 верасня 2023, 08:41