Францішак: працягваць маліцца за Украіну
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 17 верасня 2023 года ў Ватыкане, Францішак у чарговы раз нагадаў пра важнасць малітвы за Украіну.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Вітаючы пілігрымаў з розных краін свету, якія сабраліся на плошчы святога Пятра, Пантыфік звярнуў увагу на прысутнасць групы манахінь з Украіны і згадаў пра пакуты народа гэтай краіны.
“Вітаю ўсіх вас, рымлян і пілігрымаў з Італіі і розных краін, асабліва (...) Сясцёр Місіянерак Найсвяцейшага Збаўцы Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Давайце будзем працягваць маліцца за змучаны ўкраінскі народ, а таксама за мір на кожнай зямлі, скрываўленай з прычыны вайны”, - завяршыў свой зварот Святы Айцец.
17 верасня 2023, 13:01