Група ўкраінскіх пілігрымаў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Група ўкраінскіх пілігрымаў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішак: працягваць маліцца за Украіну

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 17 верасня 2023 года ў Ватыкане, Францішак у чарговы раз нагадаў пра важнасць малітвы за Украіну.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Вітаючы пілігрымаў з розных краін свету, якія сабраліся на плошчы святога Пятра, Пантыфік звярнуў увагу на прысутнасць групы манахінь з Украіны і згадаў пра пакуты народа гэтай краіны.

“Вітаю ўсіх вас, рымлян і пілігрымаў з Італіі і розных краін, асабліва (...) Сясцёр Місіянерак Найсвяцейшага Збаўцы Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Давайце будзем працягваць маліцца за змучаны ўкраінскі народ, а таксама за мір на кожнай зямлі, скрываўленай з прычыны вайны”, - завяршыў свой зварот Святы Айцец.
 

17 верасня 2023, 13:01