Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Папа Францішак з кардыналам Марэнга Папа Францішак з кардыналам Марэнга  (Vatican Media)

Кардынал Марэнга: словы Папы ўразілі не толькі католікаў

Многія былі крануты словамі Святога Айца пра прыгажосць і каштоўнасць гісторыі мангольскага народа, - зазначыў Апостальскі прэфект Улан-Батара, падводзячы вынікі апостальскага падарожжа Францішка ў Манголію.

Марыя Валодзіна - Vatican News

На думку кардынала Джорджыа Марэнга візіт Папы даў "вялікія вынікі" для сучаснасці і будучыні Манголіі, а таксама для мясцовага Касцёла, які налічвае крыху менш за 1500 ахрышчаных.

У інтэрв’ю Vatican News 49-гадовы іерарх назваў візіт Святога Айца “велізарным дарам”, які перасягнуў усе спадзяванні і чаканні. Сведчанне Францішка “настолькі сціплае, простае і блізкае”, што ён адразу ж уступае ў гарманічныя адносіны з людзьмі самага рознага паходжання, - лічыць кардынал Марэнга.

Прамовы Папы пра прыгажосць і арыгінальнасць мангольскага народа, яго традыцыі і гісторыю дазволілі людзям адчуць гонар за тое, хто яны ёсць. Той факт, што сусветна вядомы рэлігійны лідар прыехаў з пасланнем братэрства, супрацоўніцтва і гармоніі, абяззброіў і дасягнуў сэрцы многіх людзей у Манголіі. Гэта спрыяла пашырэнню ведаў пра асобу Папы і Касцёл, якія да гэтага, магчыма, былі “трохі павярхоўнымі”, - заўважыў іерарх.

На яго думку, сведчанне Папы азначае, што ёсць надзея, што не ўсё ў свеце “вызначаецца логікай разліку, улады, злоўжыванняў, інтарэсаў”, што існуе сапраўдны, маральны, духоўны свет, заснаваны на сапраўдных адносінах, якія могуць стварыць умовы для трывалага міру, і што кожны народ нясе адказнасць за дасягненне міру.

Кардынал Марэнга выказаў спадзяванне на тое, што насенне, якое пасеяў Францішак, вырасце, укараніцца і пераўтварыцца ў канкрэтныя праграмы жыцця і супрацоўніцтва. Іерарх адзначыў, што Манголія “выконвае свае абяцанні”, таму ён мае “добрыя надзеі” і ўпэўнены ў станоўчых выніках візіту Святога Айца.

Кардынал Марэнга пра вынікі папскага візіту ў Манголію
05 верасня 2023, 12:39
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031