Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
“Vor deinen Thron tret ich hiermit BWV 668/668a
Расклад Падкасты
Папа Францішак у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ Папа Францішак у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ 

Пантыфік падзякаваў Багародзіцы за візіт у Манголію

Святы Айцец здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за апостальскае падарожжа ў Манголію.

Марыя Валодзіна - Vatican News

4 верасня 2023 года, вярнуўшыся з 43-га Апостальскага падарожжа ў Манголію, Папа скіраваўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад абразом Salus Populi Romani. Памаліўшыся Багародзіцы, Папа вярнуўся ў Ватыкан.

Пантыфік заўсёды даручае Панне Марыі ўсе свае апостальскія падарожжы, распачынаючы і завяршаючы іх у прысвечанай ёй рымскай святыні.

Святы Айцец здзейсніў паездку ў Манголію з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года. Галоўнай мэтай падарожжа было знаёмства з мангольскім народам і яго культурай, а таксама сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

Падчас знаходжання ва Улан-Батары Францішак сустрэўся з мангольскай жанчынай, маці адзінаццаці дзяцей, якая знайшла на сметніку драўляную статую Марыі і шмат гадоў захоўвала яе дома, каб потым перадаць у мясцовую каталіцкую парафію.

Фігурка Марыі, знойдзеная на сметніку і вернутая каталіцкай супольнасці Манголіі
Фігурка Марыі, знойдзеная на сметніку і вернутая каталіцкай супольнасці Манголіі   (Vatican Media)
05 верасня 2023, 10:59
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031