Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Францыі

23 верасня 2023 года ў ганаровай зале Палаца Фаро ў Марсэле Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Пасля афіцыйнага фота мела месца прыватная размова, затым адбылося прадстаўленне членаў сям’і і абмен дарамі”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Апостальскай Сталіцы.

Адначасова ў суседняй зале праходзіла кароткая сустрэча кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна і Прэм’ер-міністра Францыі Элізабэт Борн, на якой прысутнічалі субстытут Дзяржсакратара, арцыбіскуп Эдраг Пэнья Пара, Апостальскі нунцый у Францыі, арцыбіскуп Чэлестына Мільёрэ, і дарадчык нунцыятуры.

Пасля сустрэчы з французскім лідарам Святы Айцец вярнуўся на аўтамабіле ў Палац арцыбіскупа ў Марселе, дзе спыніўся на час свайго прабывання ў гэтым горадзе.
 

23 верасня 2023, 13:34