Аўдыенцыя для епіскапату Кот-д'Івуару Аўдыенцыя для епіскапату Кот-д'Івуару  (ANSA)

Папа біскупам з Кот-д’Івуару: моладзь у цэнтры душпастырства

Пантыфік заклікаў біскупаў з Кот-д’Івуару паставіць моладзь у цэнтр іх душпастырскай дзейнасці, а таксама звярнуў асаблівую ўвагу на фармацыю семінарыстаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак сустрэўся з афрыканскімі іерархамі 22 верасня 2023 года ў рамках іх візіту ad limina Apostolorum. Ён нагадаў біскупам пра важнасць будавання згоды і міру ў грамадстве, абмеркаваў з імі пытанні, звязаныя з эканомікай і палітыкай, заахвоціў рабіць стаўку на душпастырства моладзі і дбаць пра добрую фармацыю ў духоўных семінарыях.

“Мы размаўлялі таксама пра распаўсюджванне ў нас ідэалогій, нязгодным з Евангеллем”, - падзяліўся з Vatican News старшыня Канферэнцыі Біскупаў Кот-д’Івуару, біскуп Марсэлен Яо Куадзё.

Іерарх нагадаў, што эканамічная дапамогай бедным афрыканскім краінам часта прапануецца ў абмен на легалізацыю абортаў ці гомасексуальных саюзаў, і ў сувязі з гэтым на мясцовыя ўрады аказваецца моцны ціск. Падчас аўдыенцыі ў Святога Айца абмяркоўвалася ідэалагічная каланізацыя, міграцыя моладзі, праблемы ў сферы адукацыі, сістэмы аховы здароўя, беспрацоўе і міжрэлігійны дыялог. Сустрэча працягвалася каля дзвюх гадзін. Падчас яе біскупы мелі магчымасць задаваць пытанні Папу і дзяліцца сваімі думкамі адносна выклікаў, на якія павінны адказаць. Францішак атрымаў ад іерархаў запрашэнне наведаць іх краіну.
 

27 верасня 2023, 13:04