Базеліёс Мартама Мэцьюз III Базеліёс Мартама Мэцьюз III  (Gramam)

Папа прыме ў Ватыкане кіраўніка Маланкарскай Праваслаўнай Царквы

11 верасня 2023 года Базеліёс Мартама Мэцьюз III, Каталікос Усходу і Мітрапаліт Маланкарскай Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, наведае Папу Францішка, - паведаміла 8 верасня 2023 года Зала Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта будзе першая афіцыйная сустрэча ў Ватыкане Каталікоса, абранага ў 2021 годзе, у дзясятую гадавіну візіту яго папярэдніка, Базеліёса Мартамы Паўла ІІ, а таксама ў саракавую гадавіну першага візіту ў Рым Каталікоса Маланкарскай Сірыйскай Праваслаўнай Царквы.

Пасля асабістай сустрэчы са Святым Айцом высокі госць наведае Дыкастэрыю спрыяння хрысціянскаму адзінству.

У нядзелю 10 верасня Каталікос адслужыць літургію ў папскай базіліцы святога Паўла за Мурамі для вернікаў маланкарскай сірыйскай праваслаўнай супольнасці, якія пражываюць у Рыме.
 

08 верасня 2023, 12:18