2021.02.01 Progetto dicasteri: Dottrina della fede

Святы Айцец здзейсніў візіт у Дыкастэрыю Веравучэння

Святы Айцец адведаў 79-гадовага кардынала Луіса Франсіска Ладарыю Фэрэра, які завяршыў пяцігадовы тэрмін служэння на пасадзе прэфекта Дыкастэрыі Веравучэння.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што раніцай 5 верасня 2023 года Францішак “накіраваўся ў Дыкастэрыю Веравучэння, каб сустрэцца з кардыналам Ладарыем і падзякаваць яму за працу і тое, што ён зрабіў за гады свайго служэння”. Пасля сустрэчы з іерархам Папа прывітаў супрацоўнікаў Дыкастэрыі.

Кардынал Луіс Ладарыя Фэрэр быў прэфектам Дыкастэрыі Веравучэння з 1 ліпеня 2017 па 1 ліпеня 2023 года. Новым прэфектам Францішак прызначыў 61-гадовага аргенцінскага арцыбіскупа Віктара Мануэля Фернандэса. Ён прыступіць да выканання сваіх абавязкаў у сярэдзіне верасня. Святы Айцец уключыў Фернандэса ў лік іерархаў, якія атрымаюць кардынальскую годнасць падчас бліжэйшага кансісторыя. Ён пройдзе 30 верасня.
 

05 верасня 2023, 12:57