Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Святы Айцец развітаўся з Манголіяй

Францішак завяршыў візіт у Манголію. 4 верасня 2023 года самалёт A330 італьянская авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце вылецеў з Улан-Батара ў кірунку Рыма.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святога Айца праводзіла Міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг. Яны правялі кароткую размову ў VIP-зале аэрапорта. Маладая жанчына ў традыцыйным строі ўручыла Папу кветкавы букет. Пантыфік запэўніў, што прынясе яго ў дар Багародзіцы.

Пасля ўзлёту Францішак скіраваў тэлеграму на імя Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха, у якой падзякаваў за гасціннасць. Ён падкрэсліў, што будзе працягваць маліцца аб міры, адзінстве і росквіце для ўсяго мангольскага народа.

Палёт Пантыфіка працягнецца каля адзінаццаці з паловай гадзін. За гэты час самалёт пераадолець у паветры 8230 кіламетраў над тэрыторыямі Манголіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана, Грузіі, Турцыі, Балгарыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і Італіі. Ён прызямліцца ў Рыме каля 17.00 па мясцовым часе. Па традыцыі падчас пералёту Папа адкажа на пытанні журналістаў.
 

04 верасня 2023, 08:50
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031