Святы Айцец развітаўся з Манголіяй
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святога Айца праводзіла Міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг. Яны правялі кароткую размову ў VIP-зале аэрапорта. Маладая жанчына ў традыцыйным строі ўручыла Папу кветкавы букет. Пантыфік запэўніў, што прынясе яго ў дар Багародзіцы.
Пасля ўзлёту Францішак скіраваў тэлеграму на імя Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха, у якой падзякаваў за гасціннасць. Ён падкрэсліў, што будзе працягваць маліцца аб міры, адзінстве і росквіце для ўсяго мангольскага народа.
Палёт Пантыфіка працягнецца каля адзінаццаці з паловай гадзін. За гэты час самалёт пераадолець у паветры 8230 кіламетраў над тэрыторыямі Манголіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана, Грузіі, Турцыі, Балгарыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і Італіі. Ён прызямліцца ў Рыме каля 17.00 па мясцовым часе. Па традыцыі падчас пералёту Папа адкажа на пытанні журналістаў.