Францішак прыняў караля Лесота

18 кастрычніка 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі караля Лесота Летсіе ІІІ, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром па сувязях з дзяржавамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў увага была засяроджана на добрых адносінах паміж Святым Пасадам і Каралеўствам Лесота, адзначаўся значны ўклад мясцовага Касцёла.

Не абышлося без спасылкі на міжнародныя праблемы, якія ўяўляюць агульны інтарэс, у прыватнасці на канфлікты ва Украіне і Святой Зямлі. Гаворка ішла таксама пра палітычную сітуацыю, клімат і бяспеку ў Паўднёвай Афрыцы.
 

18 кастрычніка 2023, 11:23