Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кніга з адказамі Папы на дзіцячыя пытанні Кніга з адказамі Папы на дзіцячыя пытанні  

Францішак дзецям: вайна – гэта заўсёды памылка

Адказы Папы на дзіцячыя пытанні будуць апублікаваныя ў выглядзе ілюстраванай кнігі пад рэдакцыяй журналіста італьянскай La Stampa Даменіка Агаса

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кніга пад назвай Дарагія дзеці... На вашы пытанні адказвае Папа (Cari bambini… Il Papa risponde alle vostre domande) выйдзе ў свет у выдавецтве Mondadori Electa у аўторак 17 кастрычніка 2023 года. У ёй Францішак адказвае на пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак з куткоў свету.

Дарослыя і вайна

На пытанне "Чаму існуюць войны?”, якое задаў дзесяцігадовы іспанскі хлопчык Дарыё, Папа адказаў так: "Таму што ў сталым узросце мы рызыкуем упасці ў спакусу эгаізму, улады і грошай. Нават цаной вядзення вайны супраць іншай краіны, якая перашкаджае дасягненню ўлады або ў якой ёсць лідар з тымі ж мэтамі. Нават ведаючы, што гэта азначае забойства людзей. Занадта часта ў гісторыі тыя, хто станавіўся лідарамі нацыі, не маглі стрымаць свайго жадання быць мацней за ўсіх, дамінаваць над светам. Гэта называецца імперскія інтарэсы, вы будзеце вывучаць гэта ў школе па падручніках гісторыі. Сёння на планеце шмат войнаў і гвалту, і хоць некаторыя кажуць, што часам яны справядлівыя, я не сумняваюся, што вы зразумееце, што яны заўсёды памылковыя. Вайна – гэта заўсёды памылка", - сказаў Папа.

Мір ва ўсім свеце

Дзевяцігадовая Ізабэла з Панамы спытала Францішка, ці наступіць калі-небудзь мір ва ўсім свеце і як яго дасягнуць. Святы Айцец адказаў: "Так, мы не павінны змірыцца, мір магчымы, дасягальны. Я спадзяюся, што рана ці позна "вялікія людзі" зразумеюць, што ў цалкам мірным свеце мы ўсе будзем жыць лепш. Аднак кожны павінен узяць на сябе абавязацельства скласці зброю, спыніць гвалт, не правакаваць напружанасць і сутыкненні. І выкараніць са свайго сэрца жаданне дамінаваць над іншым, смагу панавання і грошай. У нашых сэрцах павінна быць толькі любоў да бліжняга, гэта значыць да блізкіх і далёкіх людзей, асабліва да тых, хто пакутуе або па той ці іншай прычыне знаходзіцца ў бядзе. Гэта тычыцца таксама і лідараў краін. Калі б мы ўсе жылі такім чынам, было б менш агрэсіі і менш страху: усе мы былі б больш спакойнымі, задаволенымі. Любоў перамагае вайну і робіць людзей шчаслівымі".

Адносіны з дарослымі

Дзевяцігадовая Марыя з Венгрыі запытала, чаму, па словах Папы, дарослыя павінны вучыцца ў дзяцей. "Таму што вы мудрыя, у вас чыстае сэрца, у вас няма забабонаў. Таму што вы кажаце праўду ў твар (...), не ўсведамляючы гэтага, вы дапамагаеце дарослым, якія ўмеюць вас слухаць, асабліва вашым бацькам, жыць больш сумленна і шчодра. Вы, дзеці, умееце цаніць час: час вучобы, малітвы, весялосці, гульняў у адзіночку, з сябрамі і бацькамі. Спадзяюся, і вашы бацькі знойдуць час, каб пагуляць з вамі. Акрамя таго, вы дапамагаеце дарослым заставацца сціплымі. Таму што для вас яны проста мама ці тата, ці, ва ўсякім выпадку, дарослыя мужчыны і жанчыны. Такім чынам, вы "збіваеце з панталыку" таго, хто занадта самаўлюбёны, таму што для вас мае значэнне не яго прэстыжная пасада альбо знакамітасць, а ролі, якую ён гуляе ў адносінах да вас”.

Экалогія

Дзевяцігадовы нарвежац Паўль спытаў, чаму Францішак клапоціцца пра прыроду. "Таму што змена клімату і забруджванне, выкліканае дзейнасцю чалавека, могуць прывесці да знікнення чалавецтва. (...) Але ў мяне ёсць упэўненасць у калектыўнай свядомасці моладзі і дзяцей па экалагічных пытаннях. Хлопчыкі і дзяўчынкі, часта дзякуючы школе, усвядомілі, што будучыня належыць ім, і што неабходна тэрмінова дзейнічаць зараз, каб выратаваць будучыню. Экалагічныя рашэнні дзяржаў, узгодненыя на міжнародным узроўні, маюць вырашальнае значэнне, гэтак жа як і паводзіны кожнага з нас у паўсядзённым жыцці: перапрацоўка другаснай сыравіны, клопат пра тое, каб не марнаваць ваду і ежу, чытанне кніг, якія тлумачаць экалагічныя праблемы. Мы ўсе разам павінны больш не забруджваць тварэнне і клапаціцца пра яго, заўсёды выбіраць дзеянні на карысць нашага навакольнага асяроддзя, таму што гэта наш агульны дом”, - нагадаў Святы Айцец.

Дзеці-бежанцы

Дзесяцігадовы суданец Самуэль распавёў, што жыве ў лагеры бежанцаў, дзе ўсе яго сябры пакутуюць ад голаду: калі ўсё ў парадку, "мы ядзім адзін раз у дзень". Ён прызнаўся Францішку, што амаль заўсёды ўсміхаецца, хоць часам "мне раптам хочацца плакаць, таму што я хацеў бы ўцячы далёка-далёка...” Папа адказаў: "Усе дзеці павінны мець магчымасць хадзіць у школу і мець месца для гульняў". Існуе шырока распаўсюджанае меркаванне, што Афрыку "трэба толькі эксплуатаваць, а не дапамагаць". “Але, калі ласка, не губляй надзеі на лепшую будучыню. Я спадзяюся, што рана ці позна багатыя краіны зразумеюць, што яны не могуць працягваць эксплуатаваць Афрыку, адмовяцца ад вашых зямель, будуць інвеставаць рэсурсы, каб дапамагчы вам вырашыць сур'ёзныя праблемы, і пачнуць сацыяльныя пераўтварэнні, якія дазволяць кожнаму весці годнае жыццё і марыць пра эпоху росквіту, якая ўжо не занадта далёкая”.

Гасціннасць

Дзесяцігадовы італьянец Алесандра, які сябруе з хлопчыкам Момо, пацікавіўся, што думае Папа пра той факт, што некаторыя дарослыя не хочуць, каб у іх краіну прыязджалі “бедныя сем'і”. У адказ яму Францішак падкрэсліў каштоўнасць сацыяльнага сяброўства. "Мы заўсёды павінны ставіцца адзін да аднаго як да братоў і сясцёр, без недаверу да краіны паходжання, рэлігіі або культуры. Вы з'яўляецеся прыкладам для тых, у каго ёсць прадузятасці адносна тых, хто прыехаў здалёк, з-за мяжы. Ніхто ніколі і нідзе больш не павінен адчуваць сябе чужынцам. Вы, дзеці, выдатна ставіцеся да новых таварышаў. Вы здольныя інтэграваць сваю ідэнтычнасць - праз гульню і дыялог - з ідэнтычнасцю тых, хто прыбывае з далёкіх краін, часта таму, што ім даводзіцца ратавацца ад войнаў, гвалту, несправядлівасці, беднасці, голаду, пераследаў. Вы, дзеці, несяце вельмі важнае пасланне: ізаляваць сябе няправільна і контрпрадуктыўна. Узаемнае знаёмства, сяброўскія адносіны прыносіць карысць абодвум бакам. І тут дарослыя, у тым ліку лідары нацый, таксама павінны вучыцца ў вас: захоўваць карані і адначасова адкрывацца свету”, - адказаў Святы Айцец.

14 кастрычніка 2023, 12:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930