Пантыфік: без малітвы нічога не атрымліваецца, не ідзе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас ватыканскай сустрэчы Папа прапанаваў прадстаўнікам манаскай супольнасці звярнуць увагу на тры асноўныя аспекты, якія дапамогуць у разважанні над іх “харызматычнай ідэнтычнасцю і місійным абавязацельствам”: пазнанне Сэрца Езуса праз Евангелле; паглыбленне Яго паслання ў братэрскім абмене; абвяшчэнне Хрыста ўсім у радасці місіі.
“У працы гэтага капітула, як і ў звычайным працэсе распазнавання ў вашых супольнасцях, запрашаю вас заўсёды ставіць у аснову ўсяго братэрскі абмен аб вашай сустрэчы з Хрыстом у Слове, у сакрамэнтах і ў жыцці. Так вы зможаце канструктыўна вырашаць нават самыя вострыя праблемы”, - заўважыў Пантыфік.
Францішак запрасіў да распазнання новых відаў служэння і адказу на выклікі, якіх не бракуе: “бедныя, мігранты, шматлікія пакуты і несправядлівасць, якія працягваюць узнікаць у свеце, настойліва патрабуюць ад нас адказу”.
“Калі ласка, не бойцеся пяшчоты! Стыль Бога можна выказаць трыма словамі: блізкасць, спачуванне і пяшчота. Бог такі: блізкі, спагадлівы, пяшчотны. Будзьце такімі і вы з іншымі. Атрымаеце гэтую блізкасць, гэта спачуванне, гэтую пяшчоту ў дыялогу з Езусам. Тут вельмі важная малітва. Без малітвы нічога не атрымліваецца, не ідзе”, - параіў законнікам Папа.