Пошук

Аўдыенцыя для дэлегацыі Сусветнага яўрэйскага кангрэса Аўдыенцыя для дэлегацыі Сусветнага яўрэйскага кангрэса  (Vatican Media)

Пантыфік сустрэўся з дэлегацыяй Сусветнага яўрэйскага кангрэса

19 кастрычніка 2023 года Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Рональда Стывена Лаўдэра, прэзідэнта Сусветнага яўрэйскага кангрэса.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Магу пацвердзіць, што сённяшняя сустрэча Папы Францішка з Рональдам Стывенам Лаўдэрам, старшынёй Сусветнага яўрэйскага кангрэса, і некаторымі членамі гэтага аб’яднання была ўзгоднена ў пачатку верасня”, - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні ў размове з журналістамі, даючы зразумець, што арганізацыя аўдыенцыі не была звязана з актуальным кантэкстам.

Сусветны яўрэйскі кангрэс – гэта міжнароднае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый, якое прадстаўляе яўрэяў, што не жывуць на тэрыторыі Ізраіля. Ён быў заснаваны ў 1936 годзе ў Жэневе Нахумам Гольдманам, ураджэнцам Вішнева. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Францішак сустракаўся ў Ватыкане з дэлегацыяй Выканаўчага камітэта Сусветнага яўрэйскага кангрэса ў лістападзе 2022 года. Між іншым ён падкрэсліваў, што задача хрысціян і юдэяў – “працаваць над тым, каб зрабіць свет больш братэрскім, змагацца з няроўнасцю і садзейнічаць большай справядлівасці, каб мір не заставаўся абяцаннем, якое споўніцца ў іншым свеце, але стаў рэальнасцю ў гэтым”.
 

20 кастрычніка 2023, 09:41