Папа: вызваліць заложнікаў і пусціць гуманітарную дапамогу ў Газу
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Я пастаянна думаю пра цяжкую сітуацыю ў Палестыне, у Ізраілі. Заклікаю вызваліць заложнікаў і дапусціць гуманітарную дапамогу ў Газу. Я працягваю маліцца за тых, хто пакутуе, спадзявацца на шляхі міру на Блізкім Усходзе, у змучанай Украіне і ў іншых рэгіёнах, параненых вайной”, - сказаў Святы Айцец.
Францішак нагадаў таксама, што 27 кастрычніка 2023 года пройдзе Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру, падчас якога ён узначаліць малітоўную сустрэчу ў базіліцы святога Пятра ў Ватыкане.
Звяртаючыся да пілігрымаў, якія размаўляюць на партугальскай мове, Святы Айцец заклікаў іх даверыць Панне Марыі патрэбу ў міры. “Давайце не дазволім, каб хмары канфліктаў схавалі сонца надзеі. Больш за тое, даверым Багародзіцы неадкладную патрэбу ў міры, каб усе культуры адкрыліся на подых гармоніі Святога Духа”, - заахвоціў Папа.