Высокі баснійскі палітык з візітам у Ватыкане
21 кастрыніка 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Дзяніса Бечыровіча, чальца Прэзідыума Босніі і Герцагавіны, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Галахерам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце была выказана ўдзячнасць за станоўчыя двухбаковыя адносіны, закраналіся некаторыя адкрытыя пытанні, якія снуюць на ўзроўні Касцёл-дзяржава.
Суразмоўцы засяродзілі ўвагу і на ўнутраных рэаліях краіны. Падкрэслівалася, што асновай міру і стабільнасці з'яўляецца прававая і сацыяльная роўнасць усіх складнікаў яе народаў і дыялог усіх палітычных суб'ектаў.
У працяг размовы адбыўся абмен думкамі аб міжнароднай сітуацыі з асаблівай увагай да наступстваў вайны ва Украіне і канфлікту ў Святой Зямлі, аб пашырэнні Еўрапейскага саюза на краіны Заходніх Балкан, а таксама аб прагрэсе на еўрапейскім шляху Босніі і Герцагавіны.
21 кастрычніка 2023, 12:29