POPE-VIGIL/

Францішак сустрэнецца з рымскім духавенствам

Папа сустрэнецца з духавенствам Рымскай дыяцэзіі, біскупам якой з’яўляецца. Першая за амаль пяць гадоў сустрэча такога кшталту запланавана на 13 студзеня 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Яна стане адным з элементаў святкавання 1700-годдзя папскай катэдры – святога Яна Латэранскага, якую Сільвестр I асвяціў у 324 годзе. Юбілей працягнецца з 9 лістапада 2023 года да 9 лістапада 2024 года. Яго праграму прадставяць 8 лістапада 2023 года на прэс-канферэнцыі ў Латэранскім палацы, дзе знаходзіцца вікарыят Рымскай дыяцэзіі.

Папярэдняя сустрэча Францішка з рымскім духавенствам адбылася ў гэтым жа храме 7 сакавіка 2019 года.

07 лістапада 2023, 08:56