Прэзентацыя візіта Папы ў Верону Прэзентацыя візіта Папы ў Верону  (ANSA)

Папа наведае Верону ў 1650-годдзе з дня смерці святога Зянона

18 мая 2024 года Папа здзейсніць візіт у Верону, - паведаміў мясцовы біскуп Даменіка Пампілі на завяршэнне Фестывалю сацыяльнага вучэння, які прайшоў у гэтым горадзе на поўначы Італіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Біскуп Пампілі заўважыў, што пілігрымка Францішка адбудзецца ў вігілію ўрачыстасці Спаслання Святога Духа і будзе прымеркавана да 1650-годдзя з дня смерці святога Зянона – нябеснага апекуна Вероны.

Візіт будзе складаецца з трох галоўных этапаў. Спачатку Папа прымеў удзел у сустрэчы Арэна міру, прысвечанай тэмам міру і раззбраення, інтэгральнай экалогіі, міграцыі, працы, дэмакратыі і правоў чалавека. Затым ён наведае мясцовую турму Манторыа, дзе сустрэнецца і паабедае са зняволенымі, а на заканчэнне падарожжа ўзначаліць святую Імшу на гарадскім стадыёне імя Маркантоніа Бэнтэгодзі.
 

25 лістапада 2023, 12:21