Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Пасяджэнне кіраўніцтва Папскай тэалагічнай акадэміі. Архіўнае фота (16.12.2022) Пасяджэнне кіраўніцтва Папскай тэалагічнай акадэміі. Архіўнае фота (16.12.2022) 

Motu proprio: тэалогіі трэба рэалізаваць мэты, якіх патрабуе час

Ad theologiam promovendam, - такую назву атрымаў апостальскі ліст Францішка, якім ён зацвердзіў новы статут Папскай тэалагічнай акадэміі. Дакумент абнародавалі ў Ватыкане 1 лістапада 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Прасоўванне тэалогіі ў будучыні не можа абмяжоўвацца абстрактным паўторам формул і схем мінулага”, - напісаў Папа ў самым пачатку, тлумачачы матыў змен. Пасля амаль пяці дзесяцігоддзяў ад зацвяржэння папярэдніх норм надышоў час перагляду і адаптавання да “місіі, якую наш час ускладае на тэалогію”.

“Сінадальны, місійны і выходзячы вонкі Касцёл можа адпавядаць толькі выходзячай тэалогіі”, - лічыць Пантыфік. На яго думку, адкрытасць на свет, на чалавека ў канкрэтнасці яго экзістэнцыяльнай сітуацыі “не можа быць зведзена да тактычнага стаўлення, знешняга прыстасавання ўжо выкрышталізаванага зместу да новых сітуацый, але павінна заахвочваць тэалогію да пераасэнсавання эпістэмалагічнага і метадалагічнага”.

Папская тэалагічная акадэмія, паводле Францішка, павінна практыкаваць “трансдысцыплінарны падыход”. “Дыялог з іншымі формамі ведаў, безумоўна, прадугледжвае дыялог унутры касцёльнай супольнасці і ўсведамленне істотнага сінадальнага і камунійнага вымярэння тэалогіі: тэолаг не можа не жыць братэрствам і камуніяй ад першай асобы, на службе евангелізацыі і для таго, каб дасягнуць сэрца кожнага”, - напісаў ён

Нарэшце, перакананы Святы Айцец, “неабходная ўвага да навуковага статусу тэалогіі не павінна засланяць яе вымярэнне мудрасці” – “навуковы розум павінен пашырыць свае межы ў напрамку мудрасці, каб не дэгуманізаваць і не збядніць сябе”. Тут тэалогія можа ўнесці свой уклад у актуальную дыскусію, прычым, не абстрактным і ідэалагічным, але духоўным чынам; яна павінна “развіваецца на каленях, праз адарацыю і малітву”, быць уважлівай да голасу народа, становячыся “тэалогіяй народнай, міласэрна звернутай да адкрытых ран чалавецтва і стварэння”.

“Ва ўмовах абноўленай місіі тэалогіі, Папская тэалагічная акадэмія заклікана развіваць, пастаянна звяртаючы ўвагу на навуковы характар тэалагічнага разважання, трансдысцыплінарны дыялог з іншымі навуковымі, філасофскімі, гуманістычнымі і мастацкімі ведамі, з вернікамі і няверуючымі, з мужчынамі і жанчынамі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій”, - заўважыў Францішак.

На думку Папы, “гэта можа адбыцца шляхам стварэння акадэмічнай супольнасці для абмену верай і вывучэннем, якая пляце сетку адносін з іншымі навучальнымі, адукацыйнымі і культурнымі ўстановамі і якая ведае, як з арыгінальнасцю і духам уяўлення пранікаць у экзістэнцыяльныя месцы развіцця ведаў, прафесій і хрысціянскіх суполак”.

“Дзякуючы новаму статуту, Папская тэалагічная акадэмія зможа лягчэй рэалізаваць мэты, якіх патрабуе час”, - такое пераканне Пантыфік выказаў у завяршэнне свайго апостальскага ліста.
 

01 лістапада 2023, 12:30
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031