Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Allegro giocoso, ma non troppo
Расклад Падкасты
FILES-VATICAN-RELIGION-POPE-COP28

Па просьбе медыкаў Папа адмяніў свой візіт у Дубай

Нягледзячы на тое, што агульны стан здароўя Святога Айца ў сувязі з грыпам і запаленнем дыхальных шляхоў палепшыўся, урачы папрасілі яго не ехаць у Дубай на канферэнцыю COP28, запланаваную на бліжэйшыя дні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак з вялікім шкадаваннем прыняў просьбу медыкаў, і паездка была адменена. З заявай на гэты конт вечарам 28 лістапада 2023 года выступіў дырэктар Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Афіцыйны прадстаўнік дадаў, што Пантыфік і Святы Пасад па-ранейшаму жадаюць удзельнічаць у дыскусіях, якія пройдуць на працягу наступных некалькіх дзён. Умовы, на якіх гэта можа адбыцца, будуць вызначаны ў хуткім часе.

Францішак павінен быў адправіцца з трохдзённым візітам у Дубай 1 снежня 2023 года. Там былі запланаваны двухбаковыя прыватныя сустрэчы і яго прамова на Канферэнцыі COP 28. Таксама планаваўся ўдзел Папы ва ўрачыстым адкрыцці Павільёна веры ў выставачным комплексе Expo City.

Дубайскі саміт па змяненні клімату пройдзе з 30 лістапада па 12 снежня 2023 года. Яго цэнтральная тэма – абарона глабальных харчовых сістэм.
 

29 лістапада 2023, 09:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930