Па просьбе медыкаў Папа адмяніў свой візіт у Дубай
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Францішак з вялікім шкадаваннем прыняў просьбу медыкаў, і паездка была адменена. З заявай на гэты конт вечарам 28 лістапада 2023 года выступіў дырэктар Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
Афіцыйны прадстаўнік дадаў, што Пантыфік і Святы Пасад па-ранейшаму жадаюць удзельнічаць у дыскусіях, якія пройдуць на працягу наступных некалькіх дзён. Умовы, на якіх гэта можа адбыцца, будуць вызначаны ў хуткім часе.
Францішак павінен быў адправіцца з трохдзённым візітам у Дубай 1 снежня 2023 года. Там былі запланаваны двухбаковыя прыватныя сустрэчы і яго прамова на Канферэнцыі COP 28. Таксама планаваўся ўдзел Папы ва ўрачыстым адкрыцці Павільёна веры ў выставачным комплексе Expo City.
Дубайскі саміт па змяненні клімату пройдзе з 30 лістапада па 12 снежня 2023 года. Яго цэнтральная тэма – абарона глабальных харчовых сістэм.