Папа параіў універсітэцкім душпастырам культываваць мужны давер

Служэнне універсітэцкіх душпастыраў застаецца вельмі важным, паколькі праз іх клопат пра студэнтаў, часам непрыкметны, адбываецца развіццё навучальных устаноў, культур, мясцовых Касцёлаў, народаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На гэта 24 лістапада 2023 года звярнуў увагу Францішак. Ён прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў рымскай канферэнцыі, якая ў апошнія дні сабрала святароў, якія працуюць са студэнтамі, з усяго свету.

Святы Айцец заклікаў суправаджаць маладых людзей, праяўляючы да іх сапраўдны клопат, і дзейнічаць пры гэтым смела – не паддавацца паралізуючым страху і расчараванню.

“Калі ў працы душы ўзнікае рашэнне, якое стварае нешта новае, калі яно паўстае супраць інерцыі празмерна разліковага сумлення, гэта мужнасць, тады патрэбна мужнасць; мужнасць, якая не любіць упрыгожванняў, ні разумовых, ні эмацыйных, але ідзе да сутнасці справы, нацэльваючы тое, што неабходна, пакідаючы ўбаку ўсё, што можа аслабіць сілу першапачатковага выбару”, - падкрэсліў Папа.

Францішак пажадаў прысутным "заўсёды культываваць у сваім жыцці і ў сваім служэнні мужны давер, уласцівы вернікам".
 

24 лістапада 2023, 13:12