Папа: прасоўваць мадэль гарадоў, дзе людзям хочацца жыць
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У памяць аб ахвярах трагедыі Святы Айцец выказаў спачуванні іх сем'ям і адзначыў, што дзякуючы настойлівасці, супрацоўніцтву і дальнабачнасці мясцовага насельніцтва былі зроблены сур'ёзныя крокі на шляху да аднаўлення.
Важна ўвязаць неабходнасць эканамічнага росту і тэхнічнага развіцця з патрэбай у якасці жыцця на асабістым і сацыяльным узроўні, прычым зрабіць гэта трэба без шкоды для людзей навокал і будучых пакаленняў, - адзначыў Папа. Ён заклікаў да прасоўвання мадэлі гарадоў, "дзе людзям хочацца жыць" – гэта дапаможа пераадолець крызіс дэпапуляцыі і дэмаграфічны спад. Тут важныя таксама ўвага да прыроды і праблемы змянення клімату.
Францішак выказаў духоўную блізкасць жыхарам цэнтральнай часткі Італіі, адзначыўшы, што шлях да аднаўлення доўгі і цяжкі, але надзею дае той настрой, з якім італьянцы пераадольваюць праблемы.