Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Requiem, grande Messe des Morts, Op. 5 per tenore, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя для супрацоўнікаў Сакратарыята па эканамічных пытаннях Аўдыенцыя для супрацоўнікаў Сакратарыята па эканамічных пытаннях  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа сустрэўся з супрацоўнікамі Сакратарыята па эканоміцы

Святы Айцец сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Сакратарыята па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы. Аўдыенцыя адбылася 13 лістапада 2023 года і насіла прыватны характар.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Прэфект ватыканскага ведамства Максіміна Кабальера Леда прывітаў Папу, нагадваючы, што Сакратарыят па эканамічных пытаннях – гэта “маладая ўстанова, якая ўзнікла з пачаткам эканамічнай рэформы” і паступова адаптавалася да патрабаванняў, якія былі на яе ўскладзены ў кантэксце рэформы Рымскай курыі, стаўшы “персанальным Сакратарыятам” Святога Айца ў пытаннях эканомікі.

Прэфект падкрэсліў, што ведамства намагаецца падтрымліваць ажыццяўленне рэформы, пастаянна імкнучыся захоўваць раўнавагу “паміж патрэбай у рэгуляванні і кантролі, неад’емнымі для празрыстасці і клопату пра абмежаваныя рэсурсы, якія ёсць у распараджэнні”, і патрэбай у “эфектыўнасці і гнуткасці ў кіраванні, таксама неад’емнымі для гарантавання рэалізацыі місіі Біскупа Рыма і дыкатэрый, якія дапамагаюць яму”.

Кабальера Леда заўважыў таксама, што прагрэс у кіраванні эканамічнымі і фінансавымі рэсурсамі Апостальскай Сталіцы, дасягнуты за апошнія гады, стаў магчымы дзякуючы ўкладу ўсіх штатных і пазаштатных супрацоўнікаў структуры, дадаючы: “унёсак кожнага – гэта неад’емны элемент для далейшага развіцця ў штодзённым служэнні”.

Галоўны ватыканскі эканаміст падкрэсліў, што яшчэ застаецца вялікі аб’ём працы ў розных сектарах, як у святле паляпшэння новых працэдур, якія былі ўжо ўстаноўлены, так і ў сферы забеспячэння будучай устойлівасці і захаванні спадчыны Апостальскай Сталіцы.

Францішак, у сваю чаргу, заклікаў калектыў Сакратарыяту па эканамічных пытаннях працягваць ісці па шляху, ужо распачатым, як для гарантавання празрыстасці і кантролю, таксама і для вылучэння ўсё больш эфектыўных працэдур.
 

16 лістапада 2023, 09:34
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031