Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Святы Айцец: маліцца за ўсіх, хто пакутуе ад войнаў

“Не будзем забываць трываць у малітве за ўсіх, хто пакутуе ад войнаў у розных частках свету, асабліва за дарагое насельніцтва Украіны, змучанай Украіны, а таксама Ізраіля і Палесціны”, - заклікаў Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння раніцай я прыняў дзве дэлегацыі: ізраільяцян, сваякі якіх утрымліваюцца ў заложніках у Газе, і палесцінцаў, сваякі якіх зняволеныя ў Ізраілі”, - расказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 лістапада 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Пантыфік заўважыў, што падчас гэтых сустрэч пачуў пра пакуты абодвух бакоў. “Да гэтага прыводзяць войны, але тут мы выйшлі за рамкі войнаў, гэта не ваенныя дзеянні, а тэрарызм”, - падкрэсліў Папа, заклікаючы імкнуцца да міру і маліцца за мір. “Няхай Пан прыкладзе там руку, няхай Пан дапаможа вырашыць праблемы і не кіравацца жарсцямі, якія, урэшце, забіваюць усіх. Молімся за палесцінскі народ, молімся за ізраільскі народ, каб наступіў мір”, - заахвоціў Святы Айцец.
 

22 лістапада 2023, 10:37
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031