Святы Айцец: маліцца за ўсіх, хто пакутуе ад войнаў
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Сёння раніцай я прыняў дзве дэлегацыі: ізраільяцян, сваякі якіх утрымліваюцца ў заложніках у Газе, і палесцінцаў, сваякі якіх зняволеныя ў Ізраілі”, - расказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 лістапада 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
Пантыфік заўважыў, што падчас гэтых сустрэч пачуў пра пакуты абодвух бакоў. “Да гэтага прыводзяць войны, але тут мы выйшлі за рамкі войнаў, гэта не ваенныя дзеянні, а тэрарызм”, - падкрэсліў Папа, заклікаючы імкнуцца да міру і маліцца за мір. “Няхай Пан прыкладзе там руку, няхай Пан дапаможа вырашыць праблемы і не кіравацца жарсцямі, якія, урэшце, забіваюць усіх. Молімся за палесцінскі народ, молімся за ізраільскі народ, каб наступіў мір”, - заахвоціў Святы Айцец.