UAE-UN-CLIMATE-COP28

Францішак: галоўныя сусветныя інтарэсы сёння – мір і клімат

“Давайце захаваем стварэнне і абаронім наш агульны дом; давайце жыць у міры і спрыяць міру!” - заклікаў Францішак у відэазвароце з нагоды ўрачыстага адкрыцця Павільёна веры 3 снежня 2023 года ў Дубаі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа цёпла прывітаў сабраных і выказаў шкадаванне тым, што асабіста не змог прыняць удзел у кліматычным саміце ААН COP28. Ён выказаў удзячнасць за тое, што ў рамках форума ўпершыню быў пабудаваны рэлігійны павільён. “Дзякуй, бо гэта паказвае жаданне працаваць разам”, - сказаў Святы Айцец.

“Сёння свет мае патрэбу ў саюзах, якія ствараюцца не супраць кагосьці, але на карысць усіх. Тэрмінова неабходна, каб рэлігіі, не ўпадаючы ў пастка сінкрэтызму, падавалі добры прыклад, працуючы разам: не для сваіх уласных інтарэсаў або інтарэсаў аднаго боку, але для інтарэсаў нашага свету. Найважнейшымі з іх сёння з'яўляюцца мір і клімат”, - падкрэсліў Пантыфік.

Папа заахвоціў прадстаўнікоў розных рэлігій быць прыкладам і паказваць, што перамены магчымыя, “сведчыць аб паважлівым і ўстойлівым ладзе жыцця і голасна патрабаваць ад лідараў народаў захавання нашага агульнага дома”.

Тэкст прамовы, падрыхтаваны Папам, на адкрыцці Павільёна веры прачытаў кардынал Дзяржсакратар П’ерта Паралін, які ўзначальвае дэлегацыю Святога Пасада на кліматычным форуме ААН.
 

03 снежня 2023, 12:15