Францішак устанавіў Сусветны дзень дзяцей і заклікаў да міру
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“З радасцю абвяшчаю, што 25 і 26 мая наступнага года мы будзем святкаваць у Рыме першы Сусветны дзень дзяцей. Ініцыятыва, арганізаваная Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, адказвае на пытанне: які свет мы хочам перадаць дзецям, якія падрастаюць? Па прыкладзе Езуса мы хочам паставіць дзяцей у цэнтр і клапаціцца пра іх”, - сказаў Святы Айцец.
Францішак заўважыў, што ў другой палове дня наведае базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, а потым рымскую Іспанскую плошчу, каб памаліцца да Маці Божай. “Прашу ўсіх, асабліва вернікаў Рыма, каб духоўна далучыліся да мяне ў гэтых жэстах даверу да нашай Маці, молячыся асаблівым чынам аб міры: міры ва Украіне, міры ў Палесціне і Ізраілі і за ўсіх, параненых вайной. Давайце будзем маліцца з мір, каб сэрцы сталі лагоднымі і настаў спакой”, - заахвоціў Пантыфік.