Стан здароўя Святога Айца паляпшаецца
“Стан здароўя Святога Айца палепшыўся. Тэмпературы няма, працягваецца неабходнае лячэнне”, - паведаміў 2 снежня 2023 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада.
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Стан здароўя Святога Айца палепшыўся. Павышэнне тэмпературы адсутнічае, ён працягвае адпаведную тэрапію", - паведаміў Матэа Бруні.
Кіраўнік Залы Друку таксама адзначыў, што ў нядзелю, 3 снежня 2023 года, Францішак узначаліць малітву Анёл Панскі па відэасувязі з капліцы Дома святой Марты.
Нядзельная малітва будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлебачанні, на вялікіх экранах на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, а таксама на сайце Vatican News.
02 снежня 2023, 16:46