Святы Айцец: народы прагнуць міру
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Дарагія браты і сёстры, зноў скіроўваю да ўсіх вас пажаданні міру і дабра, якія вынікаюць з Нараджэння Пана. Карыстаюся нагодай, каб падзякаваць усім, хто даслаў мне віншавальныя пасланні з Рыму і многіх частак свету. Дзякую, асабліва за вашы малітвы! І працягваеце маліцца за Папу! Гэта патрэбна”, - сказаў Францішак.
“На знак сведчання святога Стэфана я блізкі да хрысціянскіх супольнасцяў, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі, і заахвочваю іх трываць у любові да ўсіх, мірна змагаючыся за справядлівасць і рэлігійную свабоду.
Заступніцтву першага мучаніка я давяраю таксама просьбу аб міры, якую ўзносяць народы, раз’яднаных вайной. СМІ паказваюць нам, што стварае вайна: мы бачылі гэта ў Сірыі, бачым у Газе. Падумаем пра змучаную Украіну. Пустыня смерці. Мы гэтага хочам? Народы прагнуць міру. Будзем маліцца за мір, будзем змагацца за мір”, - заклікаў Пантыфік.
Папа прывітаў рымлянаў і пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы святога Пятра, заклікаючы іх спыніцца перад вялікімі бэтлеемскімі яслямі, стварэнне якіх было натхнёнае стаенкай, якую 800 гадоў таму святы Францішак Асізскі зрабіў у Грэча. “Разглядаючы фігуры вы ўбачыце ў абліччах і паставах агульную рысу: здзіўленне. Вы ўбачыць здзіўленне, якое становіцца пакланеннем. Давайце дазволім нараджэнню Пана здзівіць нас. Жадаю вам захоўваць гэта ўнутры вас: здзіўленне, якое становіцца пакланеннем”, - сказаў Святы Айцец на завяршэнне нядзельнай сустрэчы з вернікамі.