Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа выдаў дэкрэт аб уступленні ў сілу дакументаў Дзяржавы Ватыкан

17 студзеня 2024 года Папа Францішак абнародаваў дэкрэт адносна публікацыі і ўступлення ў сілу нарматыўных дакументаў, якія тычацца Дзяржавы Ватыкан.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Патрэбы, якія ўзніклі ў апошні час у сферы заканадаўчай дзейнасці і функцый, вымагаюць неабходнага тлумачэння, каб забяспечыць эфектыўнае і своечасовае ўступленне ў сілу нарматыўных актаў у Дзяржаве Ватыкан”, - такімі словамі пачынаецца дакумент Папы.

Сваім дэкрэтам Святы Айцец нагадаў, што застаецца актуальным рашэнне ад 1 кастрычніка 2008 года, згодна з якім “усе нарматыўныя акты ўсякага характару павінны лічыцца абнародаванымі з моманту іх размяшчэння ў ватыканскім Панадворку святога Дамаса, на дзвярах паштовых аддзяленняў і палаца Губернатарату, а таксама на афіцыйным сайце Дзяржавы Ватыкан, незалежна ад даты іх фактычнай публікацыі ў дадатку да Acta Apostolicae Sedis”.
 

18 студзеня 2024, 11:20