Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак абвясціў аб пачатку Года малітвы перад Юбілеем

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 21 студзеня 2024 года ў Ватыкане, Папа абвясціў у Касцёле спецыяльны Год малітвы, якія павінен дапамагчы падрыхтавацца да Юбілею 2025 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак нагадаў, што бліжэйшыя месяцы будуць папярэднічаць урачыстаму адкрыццю Святых дзвярэй, якім у Касцёле распачнецца Юбілей. “Прашу вас умацаваць малітву, каб падрыхтавацца добра перажыць гэту падзею ласкі і спазнаць сілу надзеі ў Богу. Таму сёння мы распачынаем Год малітвы: гэта значыць год, прысвечаны таму, каб нанова адкрыць вялікую каштоўнасць і абсалютную неабходнасць малітвы: малітвы ў асабістым жыцці, у жыцці Касцёла, малітвы ў свеце”, - сказаў Папа, дадаючы, што ў правядзенні ініцыятывы дапамогуць матэрыялы, падрыхтаваныя ватыканскай Дыкастэрыяй па евангелізацыі.
 

21 студзеня 2024, 12:35